Сусветны эканамічны форум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусветны эканамічны форум (СЭФ) — швейцарская няўрадавая арганізацыя, найбольш вядомая арганізацыяй штогадовых сустрэч у Давосе. На сустрэчы запрашаюцца вядучыя кіраўнікі бізнесу, палітычныя лідары, вядомыя мысляры і журналісты. Прадметам абмеркавання з'яўляюцца найбольш вострыя сусветныя праблемы, у тым ліку ахова здароўя і ахова навакольнага асяроддзя.
Remove ads
Пра форум
Створаны ў 1971 годзе. Членамі СЭФ з'яўляюцца каля 1000 буйных кампаній і арганізацый з розных краін свету. Пастаянны выканаўчы орган - Савет дырэктараў. Штаб-кватэра размешчаная ў прыгарадзе Жэневы - Калоньі. Бюджэт фарміруецца за кошт штогадовых членскіх узносаў і сродкаў, якія ўносяцца удзельнікамі Форума. Склад удзельнікаў штогод пераглядаецца.
Заснавальнік і нязменны кіраўнік СЭФ - прафесар з Швейцарыі Клаўс Шваб.
Remove ads
Дзейнасць
«СЭФ» ладзіць сваю дзейнасць праз 3 асяродкі: 1) мясцовага плянавання — спрыяе краёваму абмеркаванню міжнародных спраў; 2) сусветнага парадку дня — праводзіць міжнародныя сустрэчы ў 9 галінах (гандаль, гаспадарчы рост, навакольнае асяроддзе, найм, плоці, сельская гаспадарка, сеціва, укладанне, фінансы); 3) сусветнай прамысловасці — ладзіць штогадовыя і краёвыя сустрэчы датычна пераменаў ва ўсіх галінах.
Remove ads
Кіраванне
- Савет. Складаецца з 12 членаў. Першапачатковым членам з’яўляецца заснавальнік «СЭФ» Клаўс Шваб, які мае паўнамоцтвы адзінаасобна прызначыць наступніка ў склад Савета. Склікаецца двойчы на год. Ухваляе пастановы простай большасцю галасоў. Пры роўнасці пададзеных галасоў вынік вызначае голас старшыні. Выбірае ў свой склад новых членаў пры вызваленні пасады адным з членаў. Абірае са свайго складу старшыню і яго намесніка, якія маюць быць мужчынамі. Вызначае паўнамоцтвы і абавязкі ўстаноў «СЭФ». Прызначае членаў Кіраўнічай управы і зацвярджае штогадовы каштарыс. Штогод зацвярджае старонніх аўдытараў для праверкі рахункаў цягам 3 месяцаў пасля сканчэння каштарыснага года.
- Выканаўчы камітэт. Уключае ад 3 да 9 выбраных са складу Савета членаў, у тым ліку прынамсі старшыню Савета, яго намесніка і старшыню Кіраўнічай управы. Набывае і збывае нерухомасць. Стварае падпарадкаваныя юрыдычныя асобы. Вызначае даты пачатку і канца каштарыснага года.
- Кіраўнічая ўправа. Выконвае пастановы Савета[3].
Зноскі
- http://www3.weforum.org/docs/WEF_InstitutionalBrochure.pdf Праверана 19 чэрвеня 2020.
- "Статут фонду" (PDF)(англ.). Сусветны эканамічны форум. 17 лістапада 2006. Праверана 4 кастрычніка 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads