Сухараўскія могілкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сухараўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Знаходзяцца ля вул. Янкоўскага на захадзе горада. Плошча 1,9986 га[1]. Першае пахаванне з указаннем даты адносіцца да 1876 г[2]. Пахавана больш за 2,5 тыс. чал[3].
Тэрыторыя могілак, як і мікрараён «Сухарава», знаходзіцца на тэрыторыі комплекса курганоў XI—XII стст., якія таксама былі месцам пахавання[4]. Ёсць звесткі аб праблемах з вывазам смецця з могілак па прычыне дрэнных дарог, а таксама з тым, што час ад часу моладзь праводзіць на могілках пікнікі і засмечвае магілы[5].
На могілках можна знайсці і пахаванні канца ХІХ ст., і магілы за 2014—2015 гг. Большая частка магіл адносна добра дагледжаны. У адрозненне ад іншых былых вясковых могілак Мінска, часцей сустракаюцца дзіцячыя магілы, а пахаванні канца ХІХ ст. — першай паловы ХХ ст. раскіданы сярод больш позніх і сучасных пахаванняў пераважна ў цэнтральнай частцы могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцы[6].
Remove ads
Зноскі
- КЛАДБИЩА МИНСКА Архівавана 6 снежня 2021. // Сайт «Ритуальные услуги»
- Стройки «забор в забор» и могилки, забытые родственниками. Большие проблемы малых кладбищ Минска Архівавана 5 сакавіка 2016. // Партал TUT.BY
- Кладбища Минска и Минского района Архівавана 27 мая 2015. // Сайт кампаніі Art Vita
- Смиренное кладбище. Почему уничтожаются тысячелетние курганы // СБ, 12.01.2005.
- Квартира с видом на погост Архівавана 5 сакавіка 2016.// Rozysk 21 vek
- Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак // Блог Андрэя Берастоўскага, 25.09.2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads