Сухараўскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сухараўскія могілкіmap
Remove ads

Сухараўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Знаходзяцца ля вул. Янкоўскага на захадзе горада. Плошча 1,9986 га[1]. Першае пахаванне з указаннем даты адносіцца да 1876 г[2]. Пахавана больш за 2,5 тыс. чал[3].

Хуткія факты Сухараўскія могілкі?, Размяшчэнне ...

Тэрыторыя могілак, як і мікрараён «Сухарава», знаходзіцца на тэрыторыі комплекса курганоў XI—XII стст., якія таксама былі месцам пахавання[4]. Ёсць звесткі аб праблемах з вывазам смецця з могілак па прычыне дрэнных дарог, а таксама з тым, што час ад часу моладзь праводзіць на могілках пікнікі і засмечвае магілы[5].

На могілках можна знайсці і пахаванні канца ХІХ ст., і магілы за 2014—2015 гг. Большая частка магіл адносна добра дагледжаны. У адрозненне ад іншых былых вясковых могілак Мінска, часцей сустракаюцца дзіцячыя магілы, а пахаванні канца ХІХ ст. — першай паловы ХХ ст. раскіданы сярод больш позніх і сучасных пахаванняў пераважна ў цэнтральнай частцы могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцы[6].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads