Сухая іголка
тэхніка гравюры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суха́я іго́лка[1] — тэхніка паглыбленай гравюры на метале заснаваная на прадрапванні рысак цвёрдай іголкай, адшчэпам алмаза або рубіна.
Гравюрам, выкананым у тэхніцы сухой іголкі ўласціва асаблівая мяккасць і аксаміцістасць штрыхоў, якая набліжае іх да малюнка). Гэты эфект узнікае за кошт таго, што іголка пакідае завусеніцы (так званыя барбы). Лініі сухой іголкі не глыбокія, больш свабодныя, чым у разцовай гравюры. Часта тэхніка сухой іголкі дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў, бо барбы хутка сціраюцца.


Тэхніка сухой іголкі вядома з XV стагоддзя. У Расіі ўжывалася з сярэдзіны XVIII стагоддзя ў спалучэнні з гравіраваннем разцом, афортам, пункцірам. Як самастойная тэхніка пашырылася ў XIX стагоддзі.
Тэхніку сухой іголкі выкарыстоўвалі такія мастакі, як Альбрэхт Дзюрэр, Рэмбрант, Макс Бекман, Мілтан Эйверы, Я. Чэмесаў, Мэры Касат, Г. Вярэйскі, Д. Мітрохін і інш. Сярод беларускіх мастакоў Г. Паплаўскі, С. Герус, Л. Асецкі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads