Георгій Сямёнавіч Вярэйскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Сымонавіч Вярэйскі (руск.: Гео́ргий Семёнович Вере́йский; 18 [30] ліпеня 1886, Праскураў, Падольская губерня, Расійская імперыя — 18 снежня (або 19 снежня) 1962, Ленінград, СССР) — савецкі графік і жывапісец. Народны мастак РСФСР (1962). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946). Адзін з мастакоў ленінградскай пейзажнай школы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Праскураве ў сям’і Сямёна Пятровіча Вярэйскага. Не пазней за 1897 год сям’я пераехала ў Харкаў. Сістэматычнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Харкаўскага і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў, удзельнічаў у падзеях першай рускай рэвалюцыі 1905 года, нават знаходзіўся некаторы час пад арыштам і быў вымушаны эміграваць (1905—1907).
Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Харкаве ў прыватнай школе Я. Я. Шрэйдэр.
Пераехаўшы ў Пецярбург (1911), займаўся ў Новай мастацкай майстэрні, дзе быў высокі ўзровень выкладання. У 1913—1916 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў М. В. Дабужынскага, Б. М. Кустодзіева, Г. П. Астравумавай-Лебедзевай, Я. Я. Лансерэ.
Майстар графічнага партрэта і пейзажа (літаграфія, афорт, малюнак), вылучаецца дакладнасцю характарыстыкі мадэлі, падкрэсленай цвёрдасцю малюнка; стварыў шэраг пейзажных і жанравых твораў. Удзельнічаў у працы аб’яднання «Баявы аловак». У 1920 годзе зрабіў шэраг партрэтных замалёвак У. І. Леніна на Кангрэсе III Інтэрнацыяналу. Сапраўдны член АМ СССР (1949).
Г. С. Вярэйскі памёр 18 снежня 1962 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Sokolov M. N. Georgy Vereysky // Vereysky, Georgy // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T088780
- Union List of Artist Names — 2010. Праверана 14 красавіка 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

