Сфінктрына ямістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сфінктрына ямістая
Remove ads

Сфінктрына ямістая (Sphinctrina gelasinata)  — від парашкаплодных лішайнікаў сямейства каліцыевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Парасімбіёнтны лішайнік. Уласцівай слаявіны не мае. Апатэцыі сядзячыя або на кароткіх, чорных ці карычнева-чорных, часам паглыбленых ножках даўжынёй 0,15-0,27 мм і таўшчынёй 0,01-0,28 мм. Галоўкі апатэцыяў маленькія, акруглыя, ваўчка- або грушападобныя, бліскучыя, чорныя. Дыск часам пакрыты белаватым налётам. Размнажаецца аскаспорамі.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія (у т.л. арктычныя раёны, Урал, Украіна, поўдзень Беларусі), Паўночная Амерыка. Расце на слаявіне эпіфітных лішайнікаў з роду пертузарыя ў старых шыракалістых лясах. Асабліва адчувальны (індыкатарны) да антрапагеннага ўздзеяння барэальны від. Вельмі рэдкі, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У Беларусі ахоўваецца ў Белавежскай пушчы і Прыпяцкім нацыянальным парку.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads