Сцежарнае (пасёлак)

былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сце́жарнае або Сцежарэнскі[1] — былы пасёлак у Малейкаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].

Remove ads

Геаграфія

У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі пераважна з вёскі Сцежарнае на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча).

Да 26 сакавіка 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Крыўчанскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 1959 год — 74 жыхары (паводле перапісу).
  • 1980-я — жыхары пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads