Сцяг Абхазіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Абхазіі ўяўляе сабой палотнішча з чатырма зялёнымі і трыма белымі палосамі, а таксама чырвоным прамавугольнікам у левым верхнім куце. У ім размешчаная адкрытая рука, якая ўвасабляе абхазскую дзяржаўнасць (сімвал Абхазіі, вядомы з часоў Абхазскага царства). Сем зорак, змешчаных над ёй, сімвалізуюць сем абхазскіх рэгіёнаў (сем гістарычных абласцей, сем сучасных раёнаў і сем гарадоў). Сем з'яўляецца для абхазаў святым лікам. Сем зялёна-белых палос увасабляюць памяркоўнасць, якая дазваляе хрысціянству і ісламу суіснаваць у Абхазіі. Сцяг быў створаны па матывах сцягу Рэспублікі Горцаў Паўночнага Каўказу (1918), куды ўваходзіла Абхазія.

Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Абхазіі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
