Сцяг Бешанковічаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Бешанковічаў — сцяг гарадскога пасёлка Бешанковічы і Бешанковіцкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне
Сцяг гарадскога пасёлка Бешанковічы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У ніжняй частцы палотнішча размешчаны тры хвалістыя паласы блакітнага колеру, на якіх злева знаходзіцца чырвоная ладдзя з залатым грузам, на чырвоным ветразі намаляваны герб «Ліс» — белая страла, пераракрыжаваная дзвюма белымі перакладзінамі.
Гл. таксама
Спасылкі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads