Сцяг Васілевічаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Васілевічаў
Remove ads

Сцяг Васілевічаў — сцяг горада Васілевічы Рэчыцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 года № 77.

Хуткія факты Сцяг Васілевічаў, Зацверджаны ...

Апісанне

Блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога контур хвойнага дрэва белага колеру.

Удзельнікі стварэння герба з Васілевіцкага гарвыканкама паклалі ў аснову афіцыйнага геральдычнага сімвала свайго горада стылізаваны контур хвоі, чым вылучылі галоўны аб’ект, на які ў гэтым рэгіёне накіравана дзейнасць людзей. У цяперашні час сярод прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёне вылучаецца лесаўчастак Мазырскага лесанарыхтоўчага аб’яднання.

Такім чынам, выява хвойнага дрэва, высакароднага срэбнага колеру ў блакітным полі шчыта, які характарызуе таксама багацце вадаёмаў, арганічна адлюстроўвае гісторыю асноўнай дзейнасці мясцовых жыхароў.

Сцяг зацверджаны рашэннем Васілевіцкага гарадскога выканаўчага камітэта 27 верасня 2001 года № 82[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Васілевічаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads