Блакітны колер у геральдыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакі́тны ко́лер[1] — традыцыйная назва для сіняга колеру і яго адценняў у геральдыцы.

Асаблівасці
У гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «Jupiter», у гербах пэраў — «saphir», ва ўсіх іншых — «azur».
Блакітны колер атрымліваўся змешваннем тэнаравай сіні і ўльтрамарыну.
Шрафіроўка
Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца гарызантальнымі лініямі.
Сімволіка колеру
Блакітны колер у геральдыцы традыцыйна сімвалізуе прыгажосць, мяккасць, веліч, славу, гонар, вернасць, шчырасць, сухасць, яснасць, цноту, дасканаласць, сіняе поле, неба.
У сярэдневяковай астраноміі блакітнаму колеру адпавядала планета Юпітэр, у алхіміі — сапфір і волава, стыхія — паветра.
Зноскі
- Анатоль Кірылавіч Цітоў. Геральдыка Беларусі / Я. В. Малашэвіч, А. П. Касцялецкая. — 2-е дапоўненае і папраўленае выданне. — Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. — С. 11. — 147 с. — 3 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads