Сцяг Гаваяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Гаваяў
Remove ads

Сцяг Гаваяў (англ.: Flag of Hawaii) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Гаваі. Адзіны сярод сцягоў штатаў ЗША, на якім знаходзіцца Юніан Джэк, перажытак перыяду ў Гавайскай гісторыі, калі Гаваі былі брытанскім пратэктаратам (1794-1843).

Хуткія факты Сцяг штата Гаваі, Зацверджаны ...
Remove ads

Апісанне сцяга

Сцяг штата Гаваі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае па гарызанталі на восем палос аднолькавага памеру, якія сімвалізуюць восемь галоўных астравоў архіпелага. Колер палос (зверху ўніз): белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны. У крыжы сцяга знаходзіцца сцяг Вялікабрытаніі.

Гісторыя сцяга

Гісторыкі прыпісваюць аўтарства сцяга афіцэру Каралеўскага флота, так як у аснове сцяга ляжыць брытанскі ваенна-марскі сцяг. Таксама выклікаюць спрэчкі прозвішча гэтага афіцэра: некаторыя крыніцы называюць Аляксандра Адамса, іншыя Джорджа Беклея.

Першапачаткова сцяг быў распрацаваны з палосамі, якія чаргуюцца ў іншым парадку - чырвоны-белы-сіні, што таксама прыпісваюць розным гістарычным сцягам Вялікабрытаніі. Аднак некаторыя сцвярджаюць, што на парадак палос паўплываў сцяг Злучаных Штатаў. Таксама першапачаткова сцяг утрымліваў дзевяць палос (дзевятая паласа сімвалізавала востраў Ніхоа). У 1845 колькасць палос на сцягу была афіцыйна зменена на восем.

Гістарычныя сцягі Гавайскіх астравў
Thumb 17931816 Брытанскі гандлёвы сцяг
181625 лютага 1843 Сцяг Каралеўства Гаваі
Thumb 25 лютага 184331 ліпеня 1843 Брытанскі ваенны сцяг
31 ліпеня 184320 мая 1845 Сцяг Каралеўства Гаваі
20 мая 184517 студзеня 1893 Сцяг Каралеўства Гаваі
17 студзеня 18934 ліпеня 1894 Сцяг ЗША
з 4 ліпеня 1894 з 4 ліпеня 1894 — Сцяг Рэспублікі Гаваі
з 12 жніўня 1898 — Сцяг тэрыторыі ЗША Гаваі
з 21 жніўня 1959 — Сцяг штата ЗША Гаваі
Remove ads

Сцяг губернатара

Thumb
Сцяг губернатара штата Гаваяў з 1959 года

Сцяг, які выкарыстоўваецца губернатарам Гаваяў, уяўляе сабой перасечанае напалову палотнішча, верхняя паласа сіняга колеру, ніжняя - чырвонага колеру. У цэнтры сцяга белы надпіс HAWAIIангл.: Гаваі), акружаны васьмю белымі зоркамі, якія сімвалізуюць восем галоўных астравоў архіпелага. Раней, калі Гаваі былі Тэрыторыяй ЗША, надпіс на сцягу быў TH(Territory of Hawaii з англ.: Тэрыторыя Гаваі).

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads