Сцяг Вялікабрытаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Вялікабрытаніі
Remove ads

Сцяг Вялікабрытаніі (англ.: Union Jack — Юніён Джэк) уяўляе сабой спалучэнне тэрытарыяльных сцягоў манархіі: англійскага (святога Георгія), шатландскага (святога Андрэя Першазванага) і ірландскага (святога Патрыка  (англ.)). На сцягу Уэльса выяўлены дракон.

Хуткія факты Сцяг Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Зацверджаны ...

Вялікабрытанія выкарыстоўвае ў якасці нацыянальнага сцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Назва «Юніён Джэк» паходзіць ад англійскай назвы гюйса — сцяга, які падымаюць на ваенных караблях.

Remove ads

Гісторыя

Сцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 года, калі кароль Шатландыі Якаў VI успадкаваў пасад Англіі і стаў англійскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым саюз паміж Англіяй і Шатландыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 года быў зацверджаны новы сцяг саюза дзяржаў: на шатландскі сцяг святога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены англійскі сцяг святога Георгія (чырвоны крыж на белым фоне).

Thumb
Вертыкальная арыентацыя

Першапачаткова сцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзвюх краін. 5 мая 1634 года яго загадалі выкарыстоўваць толькі ваенным суднам у якасці гюйса, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сцягі святога Георгія (англійскія) або святога Андрэя (шатландскія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сцягі сваіх краін. У Шатландыі меў некаторае распаўсюджанне нацыянальны варыянт сцяга, у якім белы крыж святога Андрэя размяшчаўся вышэй за чырвоны англійскі крыж[4].

Пасля прыняцця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, які аб’яднаў абодва каралеўствы ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб’яднаны сцяг стаў сцягам новай дзяржавы.

У 1801 годзе з прыняццем Акту аб аб’яднанні Вялікабрытаніі і Ірландыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі. Да сцяга, які існаваў раней, быў дададзены знак Ірландыі — крыж святога Патрыка. Пры гэтым белы шатландскі і чырвоны ірландскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатландскага сцяга святлейшы за сіні колер, які выкарыстоўваецца ў «Юніён Джэку».

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс брытанскіх сцягоў

Зноскі

  1. Union Flag: approved designs (англ.). Геральдычная палата. — «For the avoidance of doubt and the sake of convenience, Garter King of Arms[en], under the authority of the Earl Marshal, has approved two versions of the Union flag as being accurate representations suitable for use. These are of the proportions 5:3, commonly flown on land; and 2:1, commonly flown at sea.»  Праверана 5 кастрычніка 2021.
  2. UK Flag Protocol | Free online guide | With illustrations (англ.). The Flag Institute. — «The normal proportions for the national flags of the United Kingdom are 3:5 on land, but ensigns are customarily made in proportion 1:2.»  Праверана 5 кастрычніка 2021.
  3. United Kingdom Flag | Free official image and info | UK Flag Registry (англ.). The Flag Institute. — «The flag is 3:5 on land and 1:2 at sea.»  Праверана 5 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads