Сцяг Гвінеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Гвінея — прыняты 10 лістапада 1958 г. З 1 студзеня 1979 да 25 мая 1984 г. краіна называлася Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка Гвінея.
Прапорцыі 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма вертыкальна размешчанымі роўновялікімі палосамі. У аснове сцяга паласа чырвонага колеру, у сярэдзіне — жоўтага, далей паласа зялёнага колеру.
Колеры сцяга Гвінеі паўтараюць колеры сцяга Ганы і з'яўляюцца традыцыйнымі колерамі афрыканскіх сцягоў. Чырвоны колер сцяга сімвалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінейскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя таго, кожны колер адпавядае тром словах дэвізу Гвінеі: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасць», зялёны — «Салідарнасць».
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads