Сцяг Грэнады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сем зорак сцяга Грэнады выкарыстаны ў якасці сімвала надзеі на добрую будучыню, а таксама сімвалічна адлюстроўваюць сем адміністрацыйных адзінак у складзе астраўной краіны: Сент-Джорджэс (вялікая зорка ў сярэдзіне сцяга для сталіцы), Сент-Джон, Сент-Марк, Сент-Патрык, Сент-Эндру, Сент-Дэвід і астраўны ланцуг Грэнадзінаў. Колеры сцяга маюць наступныя значэнні:
- Чырвоны сімвалізуе гармонію і яднанне ў спалучэнні з мужнасцю, якая была неабходнай у набыцці незалежнасці краіны.
- Жоўты — колер сонца і добразычлівасці жыхароў краіны, а таксама сімвал мудрасці.
- Зялёны сімвалізуе пладароднасць сельскай гаспадаркі, якая складае эканамічную аснову Грэнады.
У левым зялёным трохвугольніку знаходзіцца мускатны арэх, вырошчванне якога з'яўляецца асновай эканомікі Грэнады і важнейшым прадуктам экспарту.
Сцяг Грэнады быў афіцыйна зацверджаны 7 лютага 1974 года.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads