Сцяг Каракалпакстана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан (каракалп.: Qaraqalpaqstan Respublikasınıń mámleketlik bayraǵı / Қарақалпақстан Республикасының мәмлекетлик байрағи; узб.: Qoraqalpogʻiston Respublikasining davlat bayrogʻi / Қорақалпоғистон Республикасининг давлат байроғи) — адзін з афіцыйных знакаў (разам з гербам і гімнам) Рэспублікі Каракалпакстан — суверэннай[1] рэспублікі ў складзе Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 14 снежня 1992 года, калі быў прыняты закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Каракалпакстан». Сцяг распрацаваны па эскізе вядомага савецкага, каракалпакскага і ўзбекістанскага мастака — Жалыбая Ізентаева[2].
Remove ads
Апісанне сцяга
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос блакітнага, залацістага (або жоўтага) і зялёнага колераў. Залацістую рысу аддзяляюць аблямоўкі белага і чырвонага колераў.
Даўжыня сцяга — 250 см, шырыня — 125 см. Шырыні блакітнай і зялёнай палос роўныя паміж сабой і складаюць 42 см. Шырыня паласы залацістага колеру, размешчанай у сярэдзіне сцяга — 34 см. Шырыня белых аблямовак — 1 см, а чырвоных — 2,5 см.
На верхняй блакітнай паласе намаляваныя белы паўмесяц (выпуклым бокам да дрэўка сцяга), і справа ад яго пяць пяціканцовых зорак белага колеру. Паўмесяц утвораны перасячэннем двух акружнасцяў, дыяметры якіх роўныя 22 і 19 см. Цэнтры гэтых акружнасцяў ляжаць на прамой, якая падзяляе блакітную паласу на дзве роўныя часткі. Адлегласць паміж цэнтрамі гэтых акружнасцяў — 4 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да паўмесяца — 20 см. Зоркі ўпісваюцца ў прастакутнік памерам 30 см на 15 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да прамавугольніка — 42 см. Зоркі размешчаны ў два радкі наступным чынам: верхні радок складаецца з двух, ніжні — з трох зорак; кожная зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 10 см. Ніжняя кропка паўмесяца і вяршыні прамянёў ніжняга шэрагу зорак датыкаюцца гарызантальнай прамой, размешчанай на адлегласці 10 см ад верхняй белай палоскі.
Колеры
Remove ads
Выкарыстанне
Дзяржаўны сцяг усталёўваецца на даху будынка Жакоргу Кенгеса, дзяржаўных будынкаў Рэспублікі Каракалпакстан. Таксама сцяг Рэспублікі Каракалпастана падымаецца на розных спаборніцтвах унутры Узбекістана, уваходжанні на п'едэстал спартсменаў з Каракалпакстана, прызёраў спаборніцтваў.
Гістарычныя сцягі на тэрыторыі цяперашняга Каракалпакстана
Хівінскае ханства (Дзяржава Харэзм)
- Сцяг ханства ў 1917-1920 гадах
Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка (Харэзмская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
- З 23 кастрычніка 1923 года па 2 кастрычніка 1924 года
- З ліпеня 1922 года па 23 кастрычніка 1923 года
- З мая 1921 года па ліпень 1922 года
- З 30 красавіка 1920 года па май 1921 года
- Са студзеня 1920 года па 30 красавіка 1920 года
Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)
- У 1919—1921 гадах
- У 1921—1924 гадах
Кыргызская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)
- У 1920—1925 гадах
Узбекская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
- З 29 жніўня 1952 года па 18 лістапада 1991 года
- З 16 студзеня 1941 года па 29 жніўня 1952 года
- З 1937 года па 16 студзеня 1941 года
- З студзеня 1935 па 1937 год
- З 1931 года па студзень 1935 года
- З 9 студзеня 1926 года па 1931 год
- З 22 ліпеня 1925 года па 9 студзеня 1926 года
Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Каракалпак (спачатку ў складзе РСФСР, затым у складзе Узбекскай ССР)
- У 1952—1991 гадах
- У 1941—1952 гадах
- У 1937—1941 гадах
- У 1934—1937 гадах
Заўвагі і крыніцы
Спасылкі і крыніцы
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads