Сцяг Рагачова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Рагачова — афіцыйны геральдычны сімвал горада Рагачоў Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2001 года № 62.
Апісанне
Палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, з правага боку выраз у форме «ластаўчын хвост». Пасярэдзіне палотнішча гербавая эмблема — чорны барановы рог. Палотнішча перасякаюць дзве блакітныя лініі, шырыня якіх складае 1/10 частка шырыні сцяга. Адлегласць паміж лініямі раўна 1,5 шырыні ліній. Поле паміж імі — зялёнае.
Герб паслужыў асновай і для стварэння сучаснага сцяга Рагачова і Рагачоўскага раёна. У ім выкарыстаны жоўты (залаты) колер герба і выява барановага рога. Дзве блакітныя лініі сімвалізуюць дзве ракі, якія праходзяць побач з горадам. Такім чынам, колеры і сімвалы сцяга абгрунтаваны геральдычна і гістарычна.
Рашэнне аб зацвярджэнні сцяга і палажэнняў аб ім прыняты раённым Саветам дэпутатаў ад 4 мая 2001 года № 13-04[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Сцяг Рагачова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 8 красавіка 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads