Сцяг Тамбоўскай вобласці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Тамбоўскай вобласці
Remove ads

Сцяг Тамбоўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Тамбоўскай вобласці. Прыняты 22 лютага 2005 года.

Thumb
Сцяг Тамбоўскай вобласці

Апісанне

Сцяг Тамбоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з двух роўных вертыкальных палосаў чырвонага і сіняга колеру, і двухбаковым малюнкам герба Тамбоўскай вобласці ў поўнай версіі з каронай і ордэнскай стужкай. Адносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3. Габарытная шырыня шчыта герба на сцягу складае 1/6 даўжыні сцяга.

Афіцыйнае тлумачэнне сімволікі сцяга:

  • чырвоны колер з'яўляецца знакам мужнасці, устойлівасці, адвагі жыхароў вобласці, адлюстроўвае іх вялікадушнасць, імкненне да адзінства і салідарнасці, пераемнасць пакаленняў, нагадвае аб колеры гістарычных сцягоў Русі, эмблем Тамбоўскіх палкоў і сцягаў савецкага перыяду
  • сіні колер палатна сцяга азначае веліч, прыродную прыгажосць і чысціню Тамбоўскага края, вернасць ягоным традыцыям, бездакорнасць і дабрабыт
Remove ads

Гл. таксама

  • Герб Тамбоўскай вобласці

У Сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads