Сцяг Усходняга Тымора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Усходняга Тымора (Тымор-Лешці) афіцыйна зацверджаны ў 2002 годзе, аднак неафіцыйна існуе з 1975 года, калі незалежнасць Усходняга Тымора яшчэ не была прызнана.
Апоўначы 20 мая 2002 года, сцяг ААН быў спушчаны, і замест яго падняты сцяг незалежнага Усходняга Тымора.
Remove ads
Сімволіка
Паводле канстытуцыі Рэспублікі Тымор-Лешці жоўты трохвугольнік азначае сляды каланіялізму ў гісторыі краіны. Чорны трохвугольнік азначае цяжкасці, якія трэба пераадолець. Чырвоны колер азначае барацьбу за свабоду. Зорка — пуцяводнае святло, белы колер зоркі — мір.
Суадносіны шырыні да даўжыні — 1:2.
Афіцыйнае апісанне
«Дзяржаўны сцяг прамавугольны, сфарміраваны двума роўнабаковымі трохвугольнікамі, большы з якіх прыкрыты меншым. Адзін трохвугольнік чорны, яго вышыня роўная адной трэці даўжыні сцяга, ён ляжыць на жоўтым трохвугольніку, вышыня якога роўная палове даўжыні сцяга. У цэнтры чорнага трохвугольніка размешчана белая пяціканцовая зорка, якая азначае пуцяводнае святло. Адзін з канцоў зоркі звернуты да верхняга левага вугла сцяга. Астатняя частка сцяга чырвонага колеру».
- Канстытуцыя Рэспублікі Тымор-Лешці (Усходні Тымор), частка 1, раздзел 15.(Пераклад на беларускую мову неафіцыйны.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
