Сцяг Экватарыяльнай Гвінеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея апісаны ў артыкуле 4 канстытуцыі краіны, прынятай на нацыянальным рэферэндуме 17 лістапада 1991:
Нацыянальны сцяг мае зялёны, белы і чырвоны колеры ў трох гарызантальных палосах роўнай шырыні і блакітны трохкутнік ля тронкавага краю. У цэнтры сцяга адлюстроўваецца герб Рэспублікі.
Герб Рэспублікі ўсталёўваецца законам.
У гербе Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў срэбным шчыце намалявана зялёнае баваўнянае дрэва (бомбакс). Над шчытом размешчаны па дузе акружнасці 6 залатых шасціканцовых зорак, якія сімвалізуюць правінцыі дзяржавы. Пад шчытом — срэбная стужка з дзяржаўным дэвізам «UNIDAD PAZ Y JUSTICIA» («Адзінства, мір і справядлівасць») чорнымі літарамі.
Сцяг прыняты 12 кастрычніка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея.
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Блакітны колер сімвалізуе мора (Атлантычны акіян).
- Зялёны колер сімвалізуе расліннасць, сельская гаспадарка.
- Белы колер сімвалізуе мір.
- Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за незалежнасць Экватарыяльнай Гвінеі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads