Сцяна кніганошаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяна кніганошаў — помнік 1940 года, усталяваны ў садзе Ваеннага музея Вітаўта Вялікага ў Коўне.
Remove ads
Гісторыя
2 траўня 1940 г. у кабінеце генерала Уладаса Нагявічуса адбылася сустрэча, падчас якой была вырашана ўшанаваць памяць пра кніганошаў у выглядзе Сцяны кніганошаў. У сустрэчы прынялі ўдзел Ёнас Юргіс Булота, Вацлавас Біржышка, Повілас Догеліс і Пятрас Русецкас. Лічыцца, што Сцяна кніганошаў была завершаная ў ліпені 1940 г.
На трох гранітных дошках высечаныя імёны ста чалавек, якія актыўна працавалі ў часы забароны літоўскага друку. На першай дошцы запісаны пацярпелыя кніганошы, на другой — выдатныя арганізатары кнігараспаўсюджвання, на трэцяй — вельмі заслужаныя кніганошы.
У 1950 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік. Падчас аднаўлення разбуранага бальшавікамі комплексу Ваеннага музея Вітаўта Вялікага 7 траўня 1994 г. адбылося адкрыццё скульптуры П. Рымшы «Lietuvos mokykla 1884–1904» («Літоўская школа 1884–1904»), а 7 чэрвеня 1997 г. — Сцяны кніганошаў.
Аўтарам разбуранай сцяны быў Карліс Рэйсанс, а адноўленай — Луцыюс Альбертас Дрынгеліс. Пры адбудове Сцяны кніганошаў было вырашана выправіць некаторыя прозвішчы ў адпаведнасці з сучасным напісаннем.
Remove ads
Спіс кніганошаў на дошках
1-я дошка
Пацярпелыя кніганошы:
|
|
2-я дошка
Вядомыя арганізатары кнігараспаўсюджвання:
|
|
3-я дошка
Вядомыя кніганошы:
|
|
Remove ads
Літаратура
- Benjaminas Kaluškevičius, Ona Žemaitytė–Narkevičienė. «Šimtas knygnešių: knygnešių sienelės vardai». Вільня, 1998. - ISBN 9986-9175-0-6
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads