Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі (руск.: Степан Иванович Бышковский; 1720-я — пасля 1784) — рускі музычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў нотадрукавання ў Расіі.

Хуткія факты Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі, Нараджэнне ...

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. У 1760-1780-х гг. (да 1784) працаваў у маскоўскай Сінадальнай друкарні наборшчыкам (з 1743), камісарам (з 1758), пратакалістам (з 1760), наглядчыкам (з 1768), сакратаром (з 1772). З 1766 г. рыхтаваў першыя выданні пеўчых кніг у кіеўскай квадратнай натацыі: Ірмалогія, Актоіха, Абіхода, Свят, Азбукі пачатковага навучэння простаму нотнаму спеву (1772), скарочанага Абіхода (1778). Упершыню ў Расіі стварыў шрыфт для наборнага друкавання аднагалосых пеўчых кніг; планаваў і друкаванне шматгалосных партытур. Склаў «Нотную з кароткімі прыкладамі граматыку», з якой у Азбуку ўвайшла толькі «Гвідава рука» (сярэдневяковы метад дэманстрацыі гукавой сістэмы, які прыпісваецца Гвіда д’Арэца).

Асноўныя матэрыялы, якія належаць Бышкоўскаму, захоўваюцца ў РДАСА, у фондзе канторы Сінадальнай друкарні (Ф. 1184).

Remove ads

Зноскі

  1. Бышковский, Степан Иванович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 343. — 956 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23892463'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19908137'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q602358'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24350444'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads