Ірмалогій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірмало́гій, Ірмалагіён, Ірмалой, Ермалой (грэч. Ἑρμο-λόγιον ад грэч. Ἑρμός — спляценне, сувязь, па-беларуску ірмос + грэч. λόγιον) — зборнік ірмосаў праваслаўнага богаслужэння.


Апісанне
Поўны Ірмалогій уключае каля 1050 ірмосаў, унутры кожнага размешчаны ў паслядоўнасці 9 песень канона, выкладзеных знаменным спевам.
Бываюць Ірмалогіі практычнай накіраванасці (простыя, без аздаблення) і святочныя (па-мастацку аформленыя, багата упрыгожаныя застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і інш.).
У Расіі існуюць Ірмалоі богаслужэбны, з поўнымі слоўнымі тэкстамі канонаў, і пеўчы, які ўключае толькі ірмосы нядзельных і святочных канонаў, сядмічных службаў і іншыя песнапенні.
Структура падпарадкавана сістэме Васьмігалосся (царк.-слав: Осьмогласіє, грэч. Ὀκτώηχος) — музычна-тэарэтычная сістэма, якая апісвае лады («галосы») у царкоўнай музыцы візантыйскай, старажытнарускай і іншых (у тым ліку, пазнейшых) усходне-хрысціянскіх традыцый).
У сучаснасці спевы даюцца ў пяцілінейным нотным запісе.
Remove ads
Гісторыя
Візантыя
Беларусь
Найбольш ранняе ўпамінанне пра беларускі Ірмалогій адносіцца да XV ст. У канцы XVI ст. на Беларусі і Украіне склаўся тып паўднёва-заходняга ірмалогія ў ноталінейным выкладанні. Ён значна багацейшы ў жанравых адносінах, акрамя ірмосаў уключае святочныя песнапенні ўсяго царкоўнага гадавога круга, выкладзеныя знаменным спевам (кіеўскім, балгарскім і мясцовым). Захавалася некалькі дзесяткаў беларускіх аднагалосых Ірмалогіяў XVI—XVIII стст. і больш позніх. Яны вылучаюцца дэмакратызмам, імкненнем да індывідуалізацыі, часам выяўленчасцю мелодыі.
Вядомы Супрасльскі ірмалой (1598—1601), магілёўскія, віцебскія, віленскія, куцеінскія, нова-іерусалімскія, жыровіцкія, слуцкія і інш. ірмалогіі, выкладзеныя нацыянальнымі мясцовымі спевамі, што сведчыць пра існаванне ў тагачаснай Беларусі шматлікіх пеўчых школ.
Украіна
Першыя друкаваныя зборнікі — «Ірмалагіён» (1700, Львоў) і «Ірмалогій нотнага спеву» (1772).
Remove ads
Іншае
15 снежня 2020 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў памятную манету "Беларусь – Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён"[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads