Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч (нар. 21 студзеня 1922, в. Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972), дацэнт (1981).

Хуткія факты Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у трасце «Аргтэхбуд» Міністэрства будаўніцтва БССР, ІБіА АН БССР, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1945 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): карпусы завода лічыльных машын і радыёзавода ў Мінску (1960), праекты рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі (1960—1963), планіроўкі і забудовы вул. Гагарына ў Барысаве (1968). Аўтар навуковых публікацый.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі (1944), медалямі.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads