Слуцкі павет
павет у Мінскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слу́цкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 1793—1924 гадах. Цэнтр — горад Слуцк.
Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 годзе ў павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У 1866 годзе ў павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — вёска Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.
У канцы 1796 года да Слуцкага павета далучана тэрыторыя скасаванага Нясвіжскага павета[1].
Remove ads
Гісторыя
З 1 студзеня 1919 года павет у складзе ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР, з чэрвеня 1920 года ў БССР. З сакавіка 1921 года частка Слуцкага павета адышла Польшчы[1]. У маі 1922 года да павета далучана Любанская воласць Бабруйскага павета[1]. 17 ліпеня 1924 года Слуцкі павет скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу[1].
Эканоміка
З 1907 года ў маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельска-гаспадарчы інвентар.
Ураднікі павета
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads