Сцяпан Андрэевіч Бандэра

палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяпан Андрэевіч Бандэра
Remove ads

Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (укр.: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909, в. Стары Угрынаў, цяпер Івана-Франкоўская вобласць, Украіна  — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Хуткія факты Сцяпан Андрэевіч Бандэра, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на Станіслаўшчыне ў сям'і грэка-каталіцкага святара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў членам «Пласта». З 1928 ва Украінскай ваеннай арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле разведкі, пазней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўніверсітэта актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група ўкраінскай нацыяналістычнай моладзі.

Thumb
Помнік Сцяпану Бандэру ў Цярнопалі.

Член АУН з 1929. З 1940 (пасля падзелу арганізацыі) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыстычную дзейнасць супраць польскіх улад у адказ на іх антыўкраінскую палітку на Заходняй Украіне[5]. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пачатку ІІ сусветнай вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды нямецкіх акупацыйных улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы. С. Бандэра ў кастрычніку 1944 быў вызвалены з канцлагера па загадзе Г. Гімлера.

Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны агентам КДБ.

Remove ads

Зноскі

1. Stepan Bandera // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. abART Праверана 1 красавіка 2021.

3. Stepan Bandera // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118652303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. БЭ. Т. 2
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads