Сцяпан Пятровіч Шупеня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Пятровіч Шупеня (10 лістапада 1896, в. Нача, Крупскі раён — 10 жніўня 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.

Хуткія факты Сцяпан Пятровіч Шупеня, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Член КПСС з 1926 года. З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1935 годзе скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага. У 1940—1941 гадах — першы сакратар Шчучынскага РК КП(б)Б.

З ліпеня 1941 года ў тыле ворага. З 1942 года — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР па Шчучынскаму раёну; у красавіку — снежні 1943 года — кіраўнік Шчучынскага падпольнага міжрайпартцэнтра, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў — сакратар Шчучынскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з красавіка 1943 года — камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння. З 19 сакавіка 1943 да ліпеня 1944 — член Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б.

З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце. Член ЦК КПБ у 1949—1956 гадах, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1956—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959), Вярхоўнага Савета СССР (1954—1960).

Remove ads

Памяць

Яго імя прысвоена сярэдняй школе вёскі Орля Шчучынскага раёна; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Ганаровы грамадзянін горада Шчучын.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads