Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў (27 ліпеня 1922 в. Папкі, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — 10 мая 1983) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1922 года ў в. Папкі Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці).

Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (улікова-эканамічны факультэт, 1955).

Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1951, начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку ў калгасах), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1955, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку і аналізу ў сельскай гаспадарцы, прафесар, загадчык кафедры, дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка бухгалтарскага ўліку і аналізу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1972) і інш.

Бібліяграфія

  • Проблемы экономического анализа деятельности сельскохозяйственных предприятий : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 601 / Овсянников С. Г. — Киев, 1972.
  • Организация первичного учета в колхозах и пути его усовершенствования : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Овсянников С. Г. — Минск, 1959.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads