Сцяпан Андрэевіч Стурэйка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Андрэевіч Стурэйка (нар. 1984, Гродна) — беларускі гісторык, культурны антраполаг і пісьменнік. Доктар гуманітарных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся і вырас у Гродне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 2008 г. выкладае ў ЕГУ у Вільні[1], дацэнт.
У 2012 годзе падпісаў адкрыты ліст у абарону Андрэя Чарнякевіча, звольненага з Гродзенскага ўніверсітэта пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства»[2].
Былы Старшыня ліквідаванага ў 2021 г. Беларускага камітэта ICOMOS[3].
Навуковая дзейнасць і творчасць
У 2015 г. у Ягелонскім універсітэце атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у галіне этналогіі. Тэма дысертацыйнага даследавання «Сямейныя і грамадскія традыцыі афганцаў у Беларусі (канец ХХ — пачатак ХХІ ст.)»[4][1].
Займаецца праблемамі аховы і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, праблемамі міжнацыянальных зносінаў у Беларусі, а таксама працэсамі канструкцыі вобразу Беларусі ў ХІХ ст. З 2007 года актыўна публікуе даследаванні, прысвечаныя пытанням гісторыі і культурнай спадчыны. Аўтар кніжкі «Беларускія губерні ў руска-японскай вайне 1904—1905 гг. Гродзенскі Свята-Пакроўскі Кафедральны сабор — помнік загінуўшым», шматлікіх артыкулаў[5].
Першая мастацкая кніга аўтара, «Пасажыры карабля Тэсэя», выйшла ў 2022 годзе. Творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Кніга атрымала 2 месца на літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2023 годзе.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads