Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч (13 мая 1905, вёска Беразіно- 18 красавіка 1978, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1926). З 1929 года на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939 — сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну — у тыле ворага, з сакавіка 1942 — у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 — снежні 1943 гг. — камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Пасля вайны — на савецкай і партыйнай рабоце.
Remove ads
Памяць
На радзіме ў вёсцы Беразіно на тэрыторыі сярэдняй школы ўстаноўлены бюст, яго імя прысвоена гэтай школе. Адна з вуліц гарадскога пасёлка Бягомль названа імем С. С. Манковіча.
Літаратура
- Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 5. — С. 70.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 84. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads