Сцяпан Уладзіміравіч Скальскі

беларускі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Уладзіміравіч Скальскі (15 студзеня 1899, Мінск — 29 снежня 1972) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).

Хуткія факты Сцяпан Уладзіміравіч Скальскі, Месца нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). Працаваў у тэатрах Харкава і інш. гарадоў (1917—19), на Беларускім радыё (1932—35, маст. кіраўнік), у Белдзяржэстрадзе (1948—52), Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (1926—32, 1937—48, 1952—65).

Характарны акцёр. Сярод роляў у тэатры імя Я.Коласа: Мартын Рыль, Шышла («У пушчах Палесся», «Вайна вайне» Якуба Коласа), Дубавец («Проба агнём» К.Крапівы), пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Абабурка («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Мікола Барановіч («Каля тэрасы» М.Грамыкі), Пётр, поп Паўлін («Мяшчане», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Косця («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Астап («Астап» А.Глобы), Павел Паўлавіч («Рэйкі гудуць» У.Кіршона), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва), Сысоеў («Першая конная» У.Вішнеўскага)[1].

Remove ads

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads