Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў (4 сакавіка 1975, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У вобласць навуковых інтарэсаў уваходзяць палітычная гісторыя славянскіх раннефеадальных дзяржаў, пераходны перыяд у развіцці славян ад родаплемяннога да дзяржаўнага ладу, развіццё палітычных інстытутаў раннесярэднявечных грамадстваў (дзяржаўная ўлада, падаткова-данніцкая сістэма). У 2003 годзе пад кіраўніцтвам прафесара А. А. Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Генезіс і эвалюцыя інстытута вярхоўнай улады ў славянскіх раннефеадальных дзяржавах». У 2022 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне дзяржаўных фінансаў Старажытнай Русі (IX — першая палова XIII ст.)». Аўтар больш як 200 прац.
Разам з навуковымі даследаваннямі займаецца праблемамі тэсталогіі, з’яўляецца аўтарам некалькіх зборнікаў тэставых заданняў па гісторыі для студэнтаў і навучэнцаў. Двойчы лаўрэат Рэспубліканскай прэміі за лепшую навуковую працу студэнтаў (1995, 1997).
Брат-блізнюк гісторыка Віктара Цемушава.
Remove ads
Публікацыі
Вучэбныя дапаможнікі
- Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Г. В. Штыхаў, С. М. Цемушаў, В. У. Ракуць; пад рэд. Г. В. Штыхава, Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009. — 143 с.: іл.
- История русской государственности и права (до октября 1917 г.): курс лекций / Д. В. Мазарчук, С. Н. Темушев. — Мн.: Эдит ВВ, 2007. — 392 с.
- Начало Руси: генезис государственности в источниках и исторической традиции / С. Н. Темушев. — Мн.: Изд-во БГУ, 2008. — 158 с.
Навуковыя публікацыі
- Княжеская власть и полюдье / С. Н. Темушев // Веснiк Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Серыя 3. — 2001. — № 1. — С. 9—14.
- Налогово-данническая система Древнерусского государства: современное понимание проблемы // Российские и славянские исследования: науч. сб. — Вып. 2. — Мн., 2007. — С. 106—114.
- Сравнительный анализ раннесредневековых институтов (на примере полюдья и вейцлы) // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: материалы Международной научной конференции (Минск, 26−27 октября 2006 г.) / Нац. академия наук Беларуси, Институт истории; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Мн.: Белорусская наука, 2008. − С. 214—217.
- Литва и Русь: трансформация взаимоотношений от даннической зависимости к внешней экспансии (историография проблемы) // Studia Historica Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. — Вып. 3. — Минск: РИВШ, 2010. — С. 49—72.
- «Белая веверица от дыма»: к вопросу о предыстории формирования налогово-даннических отношений в Древней Руси // Веснік БДУ. Серыя 3. — 2011. — № 1. — С. 21—26.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads