Сцяпная

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпна́я[1] (трансліт.: Sciapnaja, руск.: Степная) (да 30 ліпеня 1964 года Ахру́ткі[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 28 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 34 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка ў Глазамічы ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Маёмасць памешчыка Фёдара Багдановіча. У 1846 годзе належала малалетнім нашчадкам Фёдара Багдановіча. У пачатку 20 стагоддзя мела 45 дзесяцін зямлі, адносілася да Глазоміцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Глазамічы, у якой у 1924 годзе навучаліся 11 вучняў. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну гітлераўскія акупанты спалілі 14 двароў, забілі 1 жыхара, 2 вяскоўцаў загінулі на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе знаходзілася ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).

Remove ads

Насельніцтва

  • 29 рэвізскі душ (1834)
  • 3 двары, 24 жыхары (1846)
  • 8 двароў, 41 жыхар (1905)
  • 22 двары, 42 жыхары (1941)
  • 16 двароў, 37 жыхароў (1969)
  • 17 гаспадарак (2000)
  • 9 гаспадарак, 16 жыхароў (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads