Сцяпянка (вёска)
колішняя вёска, цяпер у межах Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпя́нка (раней Ліпкі) — колішняя вёска, з 1987 года ў складзе Мінска. Каля чыгуначнай станцыі Сцяпянка на лініі Орша—Мінск.
Remove ads
Гісторыя
У 1800 годзе вёска Ліпкі, уласнасць князя Дамініка Гераніма Радзівіла, 2 двары, 13 жыхароў. У 1897 годзе ўрочышча Сеніцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, двор, 5 жыхароў. У 1917 годзе ў фальварку двор, 7 жыхароў, у смалярні 3 двары, 11 жыхароў[1].
У канцы 1940-х гадоў вёска пачала ператварацца ў буйны пасёлак. Побач быў пабудаваны ваенны гарадок і жылы пасёлак геафізічнай экспедыцыі, якія хутка зрасліся з Ліпкамі[2]. Назва Сцяпянка да канца 1970-х гадоў выціснула з ужытку Ліпкі. У 1987 годзе вёска Сцяпянка Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна ўвайшла ў склад горада Мінска[3][2].
У 1988 годзе вясковыя вуліцы атрымалі новыя назвы: Зялёная стала Яблыневай, Кастрычніцкая — Сцяпянскай, Кальцавая — Крынічнай, Усходняя — Палярнай, Паўночны завулак — Сцяпянскім. Пуцейную вуліцу ліквідавалі, пераадрасаваўшы дамы па вуліцы Геалагічнай. Заходняя вуліца стала працягам Геалагічнай, а Чыгуначная — Падлеснай. Захаваліся старыя найменні вуліц Балотнай, Горнай, Дачнай, Сасновай, вуліцы і завулка Геалагічных і Высокіх[2].
Існаванне Сцяпянкі працягваецца ў рамках жылога раёна Сцяпянка ў Партызанскім раёне Мінска. У 2013 годзе ўчастку дарогі ад МКАД да аэрадрома Ліпкі нададзеная назва Вуліца Ліпкаўская, участку дарогі ад вуліцы Ліпкаўскай да аэрадрома нададзена назва завулак Ліпкаўскі[4].
Remove ads
Зноскі
- Памяць 1998, с. 598.
- Сацукевіч І. І., с. 7.
- Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска. Решения 26-го созыва № 326/22/26(недаступная спасылка). Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2018. Праверана 26 верасня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads