Сыгнет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыгнет
Remove ads

Сыгне́т[1], сыгнець[1], сегніць[1], сігніт[1] (ад лац.: signum — знак) — ювелірнае ўпрыгожванне (пярсцёнак-пячатка), што ў часы Сярэдневякоўя выкарыстоўвалася як асабістая пячатка (для прастаўлення адбітка на гарачым сургучы або воску) і часта выконвала ролю своеасаблівага пасведчання асобы.

Thumb
Thumb
Сыгнет і яго адбітак

На рабочай паверхні сыгнета выкананы люстраны (адваротны) малюнак герба, манаграмы або надпісы. Часта сыгнеты выраблялі з каштоўных металаў і аздаблялі самацветамі. Уладальнік сыгнета трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі.

Remove ads

У Вялікім Княстве Літоўскім

У Вялікім Княстве Літоўскім сыгнеты былі найбольш пашыраны ў XVI—XVII стагоддзях сярод мяшчан і шляхты. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года абмяжоўваў колькасць сыгнетаў, якія маглі належаць адной асобе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads