Сым

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сым
Remove ads

Сым (руск.: Сым) — рака ў Заходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, левы прыток Енісея.

Хуткія факты Сым, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі з Правым Сымам складае 694 км, плошча вадазбору — 31 600 км². Сярэдні расход за 215 км ад вусця — 175[1] м³/с (за 200 км ад вусця 192 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 6,06 км³/год[2]). Бярэ пачатак і цячэ сярод балот усходняй ускраіны Заходне-Сібірскай раўніны. Рэчышча меандруючае і разбіваецца на рукавы[2]. Жыўленне — змяшанае з перавагай снегавога. Рака суднаходная на 265 км (140[3] км) ад вусця, замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.

Прытокі: Малы Сым, Тунсым, Суленсым, Альсым, Унтугла, Куліндра, Топка, Кукоча, Ірапчыма, Нара, Екандра, Пурчэ, Энгельчэс (Левы Энгельчэс), Чафам, Сухая, Палбумчэс, Кідэнчэс, Кубчэс, Кашылава, Іштык, Лісцвяжная, Паўднёвы Лунчэс, Азёрная, Пшанічная, Лунчэс і інш.[3]. У басейне ракі 3867 азёр агульнай плошчай 203 км²[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads