Сысучыя інфузорыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сысучыя інфузорыі
Remove ads

Сысу́чыя інфузо́рыі[1], сукторыі[1] (Suctoria) — падклас[2][3] (клас[1][4]) прасцейшых тыпу інфузорый.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Каля 500[1][2] (каля 1000[5]) відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах і морах. На тэрыторыі Беларусі адзначаюцца такафрыя квадрыпартыта (Tocophrya quadripartita) і такафрыя цыклопавая (Tocophrya cyclopum), ацынета вялікая (Acineta grandis), падофрыя прымацаваная (Podophria fixa)[1]. Пераважна сядзячыя формы.

Remove ads

Апісанне

Даўжыня ад 30 мкм да 3 мм. Раснічкі ў дарослых адсутнічаюць. Могуць прымацоўвацца да субстрату, водных раслін і жывёл. У некаторых цела моцна разгалінаванае. Рот адсутнічае. З дапамогай хапальных і сысучых шчупальцаў ловяць і высмоктваюць здабычу, пераважна інфузорый (адсюль назва). Размнажэнне бясполае (вонкавае або ўнутранае пачкаванне, пры якім утвараюцца плаваючыя або поўзаючыя «бадзяжкі») і палавое — кан’югацыя. Некаторыя — паразіты іншых інфузорый.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads