Сычоўка (Мсціслаўскі раён)
вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сычо́ўка[1] (трансліт.: Syčoŭka, руск.: Сычёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 24 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.
Remove ads
Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чорная Натапа (прытокам Сажа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў-Магілёў.
Назва
Назва напэўна паходзіць ад прозвішча Сыч ці вытворнага ад яго. Мясцовая народнай этымалогіі выводзіць назву ад быццам значнай у гэтых мясцінах колькасці сычоў (Athene) -- начных драпежных птушак сямейства савіных.
Гісторыя
У 1897 г. вёска, 13 двароў, 71 жыхар, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, куды таксама ўваходзілі і невялікія паселішчы Старожня, Ходасы-1, Ходасы-2. У 1909 г. — 16 двароў, 106 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пасляваенны час да Сычоўкі далучаны вёскі Ходасы-1, Ходасы-3. Станам на 1999 год у складзе племсаўгаса імя Тэльмана.[2]
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Таксама вядома, што побач з дарогай у вёску раней была яшчэ адна вёска — Мышаное, якую ў Вялікую Айчынную вайну спалілі немцы, потым яна не аднавілася, а ацалелыя жыхары пераехалі ў Сычоўку. Каля гэтых дзвюх вёсак размешчаны могілкі.
Цяпер Сычоўка амаль запусцела, бо жыхары пераязджалі ў а.г. Ходасы, бліжэй да чыгункі і цэнтру саўгаса.[3]
На месцы Сычоўкі (за 7 км ад а.г. Ходасы) ёсць крыніца, вада з якой здаўна лічылася гаючай і за ёю прыходзілі людзі з акругі. Паблізу раней была даволі вялікая драўляная царква са званіцай. На пачатку 2010-х ходасавец А. А. Сцепаненка ўпарадкаваў крыніцу і прывёз абраз «Жываносная Крыніца» з Кіева-Пячэрскай лаўры, а айцец Мікалай асвяціў крыніцу на царкоўнае свята Узвіжання.
Насельніцтва
- 1897 год—13 двароў, 71 жыхар
- 1909 год—16 двароў, 160 жыхароў
- 2012 год — 33 жыхары
- 2013 год — 23 жыхары
- 2014 год — 19 жыхароў
- 2015 год — 14 жыхароў
- 2016 год — 11 жыхароў
Галерэя
- Крыніца ў Сычоўцы
- Сычоўскае возера.
- Закінутая хата ў Сычоўцы.
- Прырода ваколіц Сычоўкі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads