Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас
горны хрыбет у Цэнтральнай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сье́ра-Ма́дрэ-дэ-Ч’я́пас[2] (ісп.: Sierra Madre de Chiapas), Сьера-Мадрэ[2] — горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтральнай Амерыкі, размешчаны ў паўднёвамексіканскім штаце Ч’япас, а таксама на захадзе Гватэмалы.
Хрыбет выцягнуты ўздоўж берага ад Тэўантэпекскага перашыйка на паўднёвы ўсход. Яго даўжыня складае каля 350 км, найвышэйшы пункт — 4220[3] м над узроўнем мора (4203[1], вулкан Тахумулька). Складзены пераважна вулканічнымі пародамі. Раён сейсмічна актыўны, у ім часта адбываюцца землетрасенні.
На поўдзень ад хрыбта ляжыць вузкая раўніна ўзбярэжжа Ціхага акіяна. На поўначы знаходзяцца даліна ракі Грыхальва і цэнтральная даліна Ч’япас, якія адлучаюць хрыбет ад плато Ч’япас і высакагор’яў Гватэмалы і Гандураса. На ўсход ад Гватэмалы хрыбет фармуе натуральную мяжу паміж Эль-Сальвадорам і Гандурасам.
Па хрыбце праходзіць асноўны водападзел паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі.
Часам хрыбет называюць проста Сьера-Мадрэ. Іншыя назвы хрыбта можна таксама пачуць каля горада Гватэмала — Сьера-дэ-лас-Нубес (Sierra de las Nubes — воблачны горны ланцуг), на мяжы Гватэмалы з Мексікай — Сьера-дэ-Істакан (Sierra de Istatan).
Прыбярэжныя схілы ў 300—900 гг. н. э. былі населены невялікімі групамі мая; у канцы XV стагоддзя пераважалі ацтэкі. Першыя іспанскія даследчыкі з’явіліся ў 1524 годзе.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads