Сюнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сюнікская во́бласць (арм.: Սյունիքի մարզ) — вобласць у Арменіі, на поўдні краіны. На захадзе мяжуе з Азербайджанам (Нахічэванская АР), на поўдні з Іранам, на ўсходзе з непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай і на поўначы з Ваёцдзорскай вобласцю Арменіі. Адміністрацыйны цэнтр — Капан, гарады — Гарыс, Мегры, Сісіян, Каджаран, Агарак, Дастакерт. Знаходзіцца на частцы тэрыторыі старажытнага армянскага наханга (правінцыі) Сюнік, у позным Сярэднявеччы і ў Новы час (да 1919 года) вядомай пад назвай «Зангезур».
Плошча вобласці складае 15 % ад тэрыторыі ўсёй краіны, а насельніцтва — 4,7 % (на 2011 год). Тэрыторыя Сюнікскай вобласці складаецца з тэрыторыі былых Гарыскага, Капанскага, Мегрынскага і Сісіянскага раёнаў.
Remove ads
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads