Крупская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крупская сядзібаmap
Remove ads

Крупская сядзіба — сядзіба, якая размешчана на вул. Савецкай у Крупках[1].

Хуткія факты Сядзіба Свяцкіх, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя сядзібы

Thumb
Сядзіба Свяцкіх у 1910

Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя[1].

На канец 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага будынка[1].

Планіроўка і размяшчэнне

Thumb
Від на Бобр з сядзібы

Сядзіба размешчана непадалёку ад берага р. Бобр.

Сядзібны дом

Thumb
Сядзібны дом у 2006

Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн, пабудаваны з цэглы.

Дом характарызуецца складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў[2]. Асабняк накрыты вальмавым дахам[1].

Цэнтральная частка бакавога левага фасада аформлена ў выглядзе вежы, завершанай купалам складанай формы на васьмігранным светлавым барабане. Сцены члянёны паясамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя па форме (прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздоблены ліштвамі[1]. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі. Планіроўка мяшаная[1].

Паверхі злучаюць 3 розныя па афармленні лесвічныя вузлы. Балясіны цэнтральнай лесвіцы (чыгуннае ліццё) упрыгожаны геаметрычным арнаментам[1].

Парк

Thumb
Асобныя дрэвы вакол сядзібы ў 2006

Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парка[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Пятросава А. Ю. Сядзібны дом // «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1987 год.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads