Станіславова (сядзіба)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіславова (сядзіба)map
Remove ads

Сядзіба «Станіславова» — знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада Гродна. Сфарміравана ў 1760—70-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, у стылі позняга барока. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер тут кафедра раслінаводства Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.

Хуткія факты Станіславова, Краіна ...
Remove ads

Ансамбль

У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сіметрычна размешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай. За домам — парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя пабудовы размешчаны за заходнім флігелем.

Палац

Мураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб'ядноўвае парадную групу памяшканняў (вестыбюль, верхнюю і ніжнюю залы). Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся 2 печы, выкананыя ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна 19 ст.).

Флігелі

Флігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя па маштабу, размешчаны на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэнне.

Remove ads

Літаратура

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. - Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986.
  • Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads