Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў — помнік дойлідства класіцызму ў в. Райца (Карэліцкі раён). У будынку размешчаная медыцынская ўстанова.
Пабудаваны ў XIX стагоддзі ў маёнтку Слізняў. У пачатку XX стагоддзя сядзіба належала Ваўжынцу Путкамеру.
Remove ads
Архітэктура

Аднапавярховы драўляны Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены атынкаваныя і дэкарыраваныя кутнімі пілястрамі, расчлянёныя вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтр галоўнага паўднёва-ўсходняга фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку дваровага фасада да будынка прымыкае выцягнутае крыло. Унутраная планіроўка анфіладная.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (Райца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads