Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх — будынак у Клімавічах па вуліцы Савецкай, 69. Помнік драўлянага дойлідства XIX ст., пабудаваны ў 1867 годзе ў псеўдарускім стылі. Цяпер музей.
У асабняку да Кастрычніцкай рэвалюцыі жыла з сям’ёй Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх, жонка апошняга клімавіцкага павятовага маршалка Мікалая Бекмана. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі бедны дамок на ўскраіне горада[1].
Remove ads
Архітэктура
Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўднёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная мансардай з кілепадобным франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкараваная разьбой у выглядзе карунак. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

