Клімавічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клі́мавічы[3] (афіц. транс.: Klimavičy) — горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. За 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Унеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам. Насельніцтва 16 346 чал. (2017)[4].
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадана ў XIV ст. у дакуменце звязаным са шляхецкім родам Асмалоўскіх. На пачатку XVII ст. у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 года належалі Бялецкім, з 1758 — Галынскім. З 1772 года, пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі.
З 1777 года горад, цэнтр павета, у 1781 годзе атрымалі герб.
У 1804 годзе ў Клімавічах знойдзены найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі скарб антычных манет.
У 1850-я гады ў горадзе дзейнічала 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, бальніца, аптэка. У 1883 годзе пачала дзейнічаць тытунёвае прадпрыемства, у 1897 — спіртаачышчальнае прадпрыемства. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 годзе адкрыта бальніца і аптэка.
У 1904 годзе ў горадзе 718 дамоў (18 вуліц, 6 завулкаў, 2 плошчы), 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. Таксама ў пачатку XX ст. у горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом.
У лістападзе 1917 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада. З ліпеня 1924 да 1927 года цэнтр Калінінскай акругі. У 1925—1926 гадах выдавалася акруговая газета «Наш працаўнік». З 1927 года цэнтр раёна. У 1929—1930 гадах праз Клімавічы пракладзеная чыгунка. 5 мая 1932 года створаны ветэрынарны тэхнікум.
З 10 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 гада горад акупіраваны нямецкімі войскамі, якія загубілі каля 800 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічала Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба».
Культура і адукацыя
Клімавіцкі краязнаўчы музей. Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З 2001 года ў горадзе праводзяць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Славутасці
Вядомыя асобы
- Данііл Сямёнавіч Воранаў (нар. 1925) — беларускі архітэктар.
- Ізраіль Львовіч Каганаў, вучоны ў галіне прамысловай электронікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Пётр Рыгоравіч Кантаровіч (1905—1968) — матэматык, доктар матэматычных навук, прафесар
- Акцябр Паўлавіч Комаў (1923—1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар[9]
- Мікалай Парфір’евіч Клаўс, дырыжор
- Леанід Леанідавіч Карніенка, беларускі лыжны гоншчык
- Валянціна Аўраамаўна Маслава, беларускі мовазнавец
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads