Сялец (археалагічны помнік)

археалагічны помнік у Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяле́ц[1] — археалагічны помнік (селішча і курганны могільнік) у Беларусі, каля вёскі Сялец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Сялец, Краіна ...

Селішча раннефеадальнага часу. Даследавалася Прыбалтыйскай археалагічнай экспедыцыяй у 1956 годзе і В. У. Шаблюком у 1983 годзе[1]. Знойдзена кераміка, жалезны серп, нажы, падкова, шкляныя пацеркі, грузіла, манета (барацінка) XVII стагоддзя. Найбольш ранняя знойдзеная кераміка адносіцца да XII стагоддзя[1].

Курганны могільнік дрыгавічоў складаецца з 51 насыпу вышынёй 0,5—1 м і 4—6 м у дыяметры. Асобныя насыпы маюць вышыню да 2 м і дыяметр да 10 м. Даследаваліся ў 1972 годзе К. В. Паўлавай і ў 1973 годзе М. А. Ткачовым. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя спражкі, жалезныя нажы, пярсцёнкі, металічныя і шкляныя пацеркі, гліняныя гаршчкі, рэшткі драўлянага вядзерца. Могільнік датуецца X—XI стагоддзямі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads