Сяльцоўскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяльцо́ўскае, Сяльча́нскае — возера на мяжы Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, каля вёсак Карнацкія і Сяльцо. Размешчана за 47 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў, за 39 км на паўночны ўсход ад Глыбокага.
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 18 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая (паўднёвай частцы возера заліў). На возеры востраў плошчай 0,4 га. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.
На ўсход ад возера аўтамабільныя дарогі Н3400, Н3080, Н3052
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads