Сямнаццаць правінцый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямнаццаць правінцый — незалежнае аб’яднанне ў Ніжніх краінах у XV і XVI стагоддзях, якія прыблізна пакрываюць тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга, некаторай часткі паўночнай Францыі (Артуа, дэпартамент Нор) і невялікай часткі заходняй Германіі.
Першапачаткова Сямнаццаць правінцый належалі Герцагам Бургундыі з Дынастыі Валуа (Бургундскія Нідэрланды), але пазней Габсбургам спачатку па Іспанскай, а потым па Аўстрыйскай лініі. З 1512 года правінцыі перафармаваліся ў буйную частку Бургундскай акругі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1549 годзе Карл V выдаў Прагматычную санкцыю, якая вылучыла Сямнаццаць правінцый са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і зрабіла іх спадчыннымі ўладаннямі дому Габсбургаў.
Remove ads
Склад
Карта адпавядае наступным правінцыям:
- Графства Артуа
- Графства Фландрыя, якое ўключала Ліль, Дуэ, Аршы, Турнэ і Турнезі.
- Графства Мехелен
- Графства Намюр
- Графства Эно
- Графства Зеландыя
- Графства Галандыя
- Герцагства Брабант
- Герцагства Лімбург
- Герцагства Люксембург
- Правінцыя Утрэхт
- Заходняя Фрызія
- Герцагства Гельдэрн
- Правінцыя Гронінген
- Омеландэн
- Правінцыя Дрэнтэ, Лінген, Ведэ і Вестэрвальд.
- Правінцыя Аверэйсел
Remove ads
Гл. таксама
- Гістарычныя Нідэрланды
- Бургундскія Нідэрланды
- Іспанскія Нідэрланды
- Габсбургскія Нідэрланды
- Аўстрыйскія Нідэрланды
- Гісторыя Нідэрландаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads