Сямён Вікенцьевіч Кароль

беларускі настаўнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Сямён Вікенцьевіч Кароль
Remove ads

Сымон Кароль, поўнае імя Сямён Вікенцьевіч Кароль (19 мая 1888 — 15 красавіка 1946, Вільня) — беларускі настаўнік.

Хуткія факты Сямён Вікенцьевіч Кароль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Барунскую настаўніцкую школу ў 1906 годзе.[1]

У 1908—1909 гадах стаў загадчыкам царкоўнапрыходскай школы на Звярынцы паблізу Знаменскай царквы ў Вільні. Жыў тым часам побач школы, па адрасе Старая вуліца, 5 (цяпер Treniotos g., 5), дзе ў Караля пэўны час кватараваў Янка Купала.[2]

Падчас Першай сусветнай вайны служыў у Рускай імператарскай арміі.[3]

Пазней выкладчык беларускай мовы Радашковіцкай беларускай гімназіі. Затым шматгадовы выкладчык спеваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама быў кіраўніком бацькоўскага камітэту ў 1930-я гады.[4]

Thumb
Здымак у Радашковічах (1928). У цэнтры Аляксандр Уласаў. Першы злева Сымон (Сямён) Кароль. З фондаў сучаснага Віленскага Беларускага Музея імя Івана Луцкевіча.
Thumb
Зінаіда Кароль.

У шлюбе з Зінаідай Іванаўнай Вальковіч (27.2.1896-15.11.1975), мелі сыноў Леаніда і Усевалада.[3]

Бацька Зінаіды — Іван Вікенцьевіч Вальковіч, канторшчык Службы цягі і рухомага саставу. Імаверна, была сястра Вольга.[3]

Пахаваны побач жонкі на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads