Сяргей Іванавіч Крыжэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 17 лютага 1952, Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лютага 1952 года ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці.
Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст, эканаміст).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў інспектарам дзяржаўных даходаў фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Працаваў інжынерам вытворчага аддзела, старшым эканамістам, старшым інжынерам, начальнікам вытворча-планавага аддзела будаўнічых арганізацый аб’яднання «Белсельбуд». Быў лектарам, інструктарам арганізацыйнага аддзела Крычаўскага гаркама КПБ. Займаў пасады старшыні планавай камісіі, намесніка старшыні выканаўчага камітэта Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, намесніка старшыні Крычаўскага гарвыканкама, намесніка старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама, старшыні Клічаўскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads